Асноўныя праспекты Менска ў спякоту паліваюць 6-8 разоў на дзень
Асноўныя праспекты Менска ў спякоту паліваюць шэсць-восем разоў на дзень. У цяперашнюю анамальную спёку палівам менскіх вуліц займаюцца 75 машын.
Пра гэта піша агенцтва „Мінск-Навіны”. Кожная машына за змену робіць восем рэйсаў, аб’ём цыстэрны складае 9 кубаметраў. Агулам кожныя суткі на праезную частку сталіцы выліваюць 5400 кубаметраў вады. Гэтага хапіла б, каб напоўніць 18 разоў фантан каля Вялікага тэатра Беларусі або амаль тры алімпійскія басейны.
Акрамя брыгадам будаўнікоў і прыбіральшчыкаў вуліц, якія працуюць на санцапёку, арганізаваны падвоз вады.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: minsknews.by