Асноўныя выбарцы на Лідчыне – пенсіянеры



За чатыры дні датэрміновага галасавання на Лідчыне асноўнымі выбаршчыкамі сталі пенсіянеры. Былі выпадкі, калі на некаторыя ўчасткі прыходзілі галасаваць сталыя людзі, узрост якіх амаль 90 год. Незалежныя назіральнікі канстатуюць, што некаторыя пенсіянеры не хаваюць сваю пазіцыю, галасуючы за Лукашэнку.

Пра сітуацыю на адным з выбарчых участкаў Бярозаўкі, што ў Лідскім раёне, распавядае незалежны назіральнік Вітольд Ашурак:

– Такое ўражанне, што гэта апошнія выбары, на якіх электарат Лукашэнкі праявіць сябе на ўсю моц. Шкода, канешне, людзей. Яны сляпыя. Зразумела, прапаганда робіць сваю справу. Але ж трэба трошкі думаць сваёй галавой, нават калі табе 80. Адна бабуля сказала, што ейны муж памёр з кніжкай Лукашэнкі на грудзях. Я ледзь стрымаўся, каб не спытаць, ці не Лукашэнка вінаваты, што ён памёр. Я яе разумею, гэта шаленства.

На тых участках Барозаўкі, дзе знаходзяцца незалежныя назіральнікі, адсотак прагаласаваўшых падобны на лічбы, што дае Цэнтвыбаркам , а на тых ўчастках, дзе іх няма, лічбы у некалькі разоў большыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота unian.net