Астэроід удвая буйнейшы за Чалябінскі ляціць да Зямлі



Астэроід удвая буйнейшы за Чалябінскі метэарыт ляціць да Зямлі, паведамляюць інфармагенцтвы. Нябеснае цела атрымала назву 2012 TC4. Астэроід праляціць міма Зямлі 12 кастрычніка на адлегласці 43,5 тыс. км. Яго выявілі яшчэ ў 2012 годзе. Навукоўцы высветлілі, што памеры і маса гэтага нябеснага цела ўдвая пераўзыходзяць Чалябінскі метэарыт.

На шчасце, падзенне астэроіда на Зямлю малаверагоднае.

Між тым 2 кастрычніка блізу Зямлі праляцеў астэроід памерам з аўтобус. Ён наблізіўся да планеты на адлегласць у 87 тыс. км і праляцеў паміж Зямлёй і Месяцам. Нягледзячы на ​​параўнальна блізкую адлегласць, пагрозы сутыкнення не было.

belta.by