Астравецкая АЭС – гэта нам трэба?



Актывіст Мікалай Уласевіч плануе правесці пікет у Астраўцы на тэму “30 гадоў пасля Чарнобылю: Астравецкая АЭС – гэта нам трэба?” Пікет плануецца на 26-га красавіка на пляцоўцы каля крамы “Цэнтральнай”. Актывіст ужо падаў заяўку на яго правядзенне ў раённы выканаўчы камітэт. Хоць і не мае шмат спадзяванняў атрымаць дазвол, але кажа, што заўсёды варта спрабаваць:

– 30 год чарнобыльскай катастрофы – гэта такая дата, якая мусіць быць адзначана. Гэтую старонку нашай гісторыі напэўна яшчэ рана перагортваць. Таму мы падалі заяўку на пікет, але, напэўна, нам не дазволяць яго правесці.

Як кажа Мікалай Уласевіч, мэта пікетавання – „звярнуць увагу грамадскасці і дзяржаўных органаў улады на паслячарнобальскія праблемы Беларусі і мэтазгоднасць у сувязі з гэтым будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі”.

Пачатак гадзіннага пікета запланаваны апоўдні 26 красавіка.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя