3 жніўня ў судзе Ленінскага раёну Берасця вынеслі прысуд 64-гадовай Алене Гнаўк. Актывістка здымала на відэа абвяшчэнне ўласнага прысуду, за гэта яе пасля заканчэння паседжання затрымалі.
Суддзя Дзмітры Куроўскі прызнаў жанчыну вінаватай у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і прысудзіў ёй 2 гады «хатняй хіміі». Аднак праз тое, што Гнаўк з 24 ліпеня адбывае іншае пакаранне (у траўні ёй прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» ў так званай «карагоднай справе»), усяго ёй належыць адбыць тры гады «хатняй хіміі».