Аляксандр Груноў расстраляны
Расстраляны Аляксандар Груноў, асуджаны да смяротнага пакарання за забойства студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай.
Маці Аляксандра Грунова атрымала па пошце асабістыя рэчы і вопратку сына.
Пра гэта паведамляе праваабаронца Леанід Судаленка.
– Патэлефанавала Вольга Міхайлаўна Грунова і сказала, што атрымала на пошце некалькі паштовых скрыняў. Яна адчыніла іх і ўбачыла чаравікі і форму свайго сына. Яна плакала, калі ўсё гэта паведамляла, казала, што другую скрыню яна не адчыняла. Ніякай афіцыйнай паперы пра расстрэл няма, але ўлічваючы, што памілаванне адхілілі, выказванне Лукашэнкі і тое, што прыйшлі рэчы, то не даводзіцца сумнявацца, што ў адносінах да Аляксандра Грунова быў выкананы смяротны прысуд.
Маці і адвакат пойдуць у абласны суд заўтра, каб атрымаць афіцыйныя паведамленні, дакументы, пасля атрымання якіх яна можа атрымаць пасведчанне аб смерці.
Аляксандр Груноў быў асуджаны да смяротнай кары за забойства сваёй знаёмай Наталлі Емяльянчыкавай. Дзяўчына памерла ад ранаў, атрыманых у выніку нанясення 102 нажавых раненні.
Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Гомеля Аляксандр Груноў расстраляны. Пра гэта ПЦ “Вясна” стала вядома 4 лістапада ад яго маці Вольгі Груновай.
Вольга Грунова распавяла праваабаронцам, што атрымала паштовае апавяшчэнне, у якім значылася, што ёй прыйшла пасылка “да запатрабавання”. У гэтай пасылцы былі рэчы, у якіх Аляксандр быў апрануты падчас знаходжання ў камеры смяротнікаў.
Справа асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Грунова вярнулася ў Гомельскі абласны суд. Як паведамляе праваабарончы сайт „Вясна”, гамельчуку адмоўлена ў памілаванні, якое ён пісаў на імя кіраўніка дзяржавы. Такім чынам, усе дзеянні па абскарджанні смяротнага прысуду выкарыстаныя.
Аляксандра Грунова прызналі вінаватым у забойстве гомельскай студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай. Дзяўчына загінула ў верасні 2012-га года. Забойца нанёс ёй больш за сто нажавых раненняў. Гэтае забойства Груноў здзейсніў праз год пасля таго, як адбыў пакаранне за папярэдняе злачынства. Тады ён жорстка збіў сужыцеля сваёй маці, пасля чаго той сканаў ад пабояў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота gp.by