Асуджаны за хабар былы генеральны дырэктар Менскага завода шасцерняў
Суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў былога генеральнага дырэктара Менскага завода шасцерняў да 7 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Мужчына прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Другі фігурант – намеснік гендырэктара замежнай камерцыйнай структуры – за дапамогу ў хабарніцтве прысуджаны да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Гендырэктара Менскага завода шасцерняў затрымалі 7 лютага з доказамі злачынства пры атрыманні хабару. Як раней распавядалі ў МУС, хабар ад прадстаўніка замежнай камерцыйнай структуры ў памеры 20 тысяч еўра ён атрымаў у сваім працоўным кабінеце. Грошы належалі за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па выкананні заводам сваіх дагаворных абавязацельстваў, звязаных з разлікамі за тое, што пастаўляецца тэхналагічнае абсталяванне.
Паведамлялася, што ў 2018 годзе кіраўнік дзяржпрадпрыемства ўжо неаднаразова атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў кампаній за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.