Асуджаных па «справе студэнтаў» змушаюць падпісаць прашэнні аб памілаванні
Паводле інфармацыі, якую атрымала Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС), на гэты момант вядома, што ўмовы адбывання пакарання асуджаным па «справе студэнтаў» у калоніі робяць невыноснымі: пагражаюць пазбаўленнем спатканняў і званкоў, не аддаюць лістоў, забараняюць кантактаваць з іншымі асуджанымі. Паводле крыніц ЗБС, усё гэта робяць для таго, каб пакараныя студэнты і студэнткі падпісалі прашэнні аб памілаванні.
Прысуд па «справе студэнтаў» агучылі 16 ліпеня ў Савецкім раённым судзе Менску. Суддзя Марына Фёдарава прысудзіла ўсім фігурантам па 2,5 года зняволення. 2 гады атрымаў Глеб Фіцнэр, адзіны, хто прызнаў віну. 12 фігурантаў «справы студэнтаў» адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўленьня волі.
Фота: dumka.me