Асуджаныя на вялікія тэрміны за наркотыкі беларусы вяртаюцца дадому



Пасля многіх гадоў барацьбы адбылося тое, пра што марылі актывісткі беларускага „Руху маці 328”: з-за зніжэння ніжняй мяжы пакарання за незаконны абарот наркотыкаў нават застаўшымся ў зняволенні асобам, асуджаным па дадзеным артыкуле КК Беларусі, тэрмін быў зменшаны на два гады.

Ларыса Жыгар з сынам Максімам пасля яго вызвалення з калоніі

Дзякуючы чэрвеньскай амністыі 29 лістапада вярнуўся дадому ў Гародню сын Ларысы Жыгар, лідаркі „Руху маці 328”, які стварылі бацькі грамадзян, асуджаных за нарказлачынствы.

А 2-га снежня з магілёўскай ВК-15 вызваліўся і сын кіраўніцы гомельскай ініцыятывы „Наша права” Таццяны Канеўскай.

Аляксандр Канеўскі (на фота злева) з бацькамі пасля вызвалення

Менавіта дзве гэтыя жанчыны арганізавалі самыя гучныя масавыя галадоўкі ў Беларусі апошняга часу, пратэстуючы супраць празмерна жорсткіх прысудаў за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Ці прывядзе вызваленне сыноў Жыгар і Канеўскай да самароспуску ініцыятыў бацькоў, якія аб’ядналіся дзеля абароны сваіх дзяцей, якія апынуліся за кратамі за наркотыкі ў Беларусі?

Ларыса Жыгар і Таццяна Канеўская за гады барацьбы за аблягчэнне долі асуджаных за нарказлачынствы прайшлі шлях ад радавых жыхароў беларускай правінцыі да грамадскіх лідараў нацыянальнага маштабу. І спыняцца на дасягнутым, па ўласным прызнанні, не збіраюцца. Маці з дапамогай галадовак ўдалося змяніць стаўленне ўладаў Беларусі да прымянення артыкула 328 КК.

Амністыя ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі, абвешчаная ў чэрвені, закранула прыкладна 6 тысяч чалавек.

Паводле dw.com