Асудзілі хлопца, які абараняў ад міліцыянта дзяўчыну з БЧБ-сцягам



Асудзілі хлопца, які абараняў ад міліцыянта дзяўчыну з бел-чырвона-белым сцягам.

Суд Слонімскага раёна асудзіў слонімца Максіма Кучынскага за тое, што ён абараніў ад міліцыянера дзяўчыну з бел-чырвона-белым сцягам. Максіма асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. А таксама суд задаволіў просьбу іск міліцыянера патрульна-паставой службы Максіма Герасімчыка аб кампенсацыі яму маральнай шкоды ў памеры адной тысячы рублёў. Максім Кучынскі павінен таксама заплаціць дзяржпошліну ў даход дзяржавы 81 рубель.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gs.by