Асудзілі старшыню незалежнага прафсаюза і яшчэ аднаго палітвязня



У Менскім гарадскім судзе асудзілі палітзняволеных: старшыню першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза металістаў на ААТ «Менскі аўтамабільны завод» Арцёма Жэрнака і Данііла Чаўнакова.

Справу супраць палітвязняў разглядалі ў закрытым рэжыме па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса за «заклікі да санкцыяў», «удзел у акцыях пратэсту» і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Суддзя Наталля Бугук прызначыла Арцёму чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а Даніілу — пяць гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Паведамляецца, што Арцём нязгодны з вынесеным рашэннем і мае намер яго абскардзіць. Бліжэйшым часам будзе пададзеная апеляцыя на вырак суда.

Беларускае Радыё Рацыя