Асудзілі затрыманых удзельнікаў Курапацкай варты
У судзе Менскага раёна прайшлі суды над затрыманымі 23 красавіка ўдзельнікамі Курапацкай варты ля рэстарацыі «Поедем поедим». Адміністрацыйныя справы вёў суддзя Антон Колабаў.
Першым адбыўся працэс над Ганнай Шапуцькай. Вынік суду -арышт на 15 «сутак». Да 5 дзён арышту засуджаны Кірыл Лойка. Сёння ж судзілі і Змітра Дашкевіча. Паводле яго жонкі Насты Дашкевіч, у судзе ён заявіў, што для «палітычных» стварылі паралельныя ўмовы, супастаўныя з катаваннем: асобныя пад’ёмы, якія не тычацца астатніх вязняў; начныя праверкі з шыхтаваннем; адсутнасць матрацаў; зняважлівае стаўленне і адсутнасць перадачаў ад родных. Назваў гэта генацыдам і параўнаў з гета.
Суддзя Антон Колабаў пакараў актывіста 20 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Беларускае Радыё Рацыя