Асвоілі 40 тысяч даляраў „на паперы”



Фінансавая міліцыя Гарадзенскай вобласці ў Слонімскім раёне правяла праверку законнасці і абгрунтаванасці расходавання бюджэтных сродкаў.

Грошы былі вылучаныя на будаўніцтва ачышчальных збудаванняў. У выніку працы па іх узвядзенню зацягнуліся на 4 гады. Увесь гэты час камерцыйная кампанія, якая займалася мантажом, асвойвала сумы, якія выдзяляюцца з бюджэту. Фінансаванне будаўніцтва гэтага аб’екта завяршылася ў 2011 годзе. І тады ж было прыцягнута прадпрыемства для правядзення пуска-наладачных работ, паведамляе канал „Беларусь 1”.

Аднак працаўнікі арганізацыі выявілі недахопы і парушэнні ў будаўніцтве. У выніку запусціць ачышчальныя прылады і тым больш іх эксплуатаваць было немагчыма.

Падобныя маніпуляцыі дазволілі схаваць факт неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных грошай, якія былі вылучаныя на будаўніцтва. А гэта больш за 40 тысяч даляраў.

У дачыненні да 5 службовых асобаў узбуджаная крымінальная справа за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.