АТН зняло фільм да 60-годдзя Наваполацка



Да 60-годдзя Наваполацка, аднаго з самых маладых гарадоў краіны, журналісты Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі новы фільм з цыклу „Спецыяльны рэпартаж”. Пра „белы горад” фантаны і бярозы, унікальныя мазаікі і незвычайныя скульптуры раскажа спецыяльны карэспандэнт АТН Алеся Высоцкая.

„За 60 гадоў Наваполацк стаў малой радзімай для дзясяткаў тысяч беларусаў. Выгадаваў мастакоў і паэтаў, інжынераў і архітэктараў, нафтавікоў. Аўтары фільма – журналіст Алеся Высоцкая і рэжысёр Марыя Жукава – зазірнулі ў гісторыю горада і разам з відавочцамі вялікай камсамольскай будоўлі прыгадалі, як усё пачыналася. Героямі выпуска сталі першыя будаўнікі, якія распавялі пра тое, як у далёкім 1958 годзе на беразе Дзвіны сярод лесу нараджаўся горад, як моладзь жыла ў намётах, якімі намаганнямі даваліся няпростыя працоўныя будні”, – гаворыцца ў апісанні фільма.