Атрад “Пагоня” мяняе фармат сваёй дзейнасці



Атрад беларускіх добраахвотнікаў „Пагоня”, які аб’ядноўваў добраахвотнікаў, што ваявалі на Данбасе на баку Украіны, мяняе фармат дзейнасці.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у Facebook.

Спыненне поўнамаштабных вайсковых дзеянняў на Усходзе Украіны прымусіла нас, беларускіх добраахвотнікаў Атрада „Пагоня”, перагледзець сваю ролю ў гэтай вайне. Мы прыпыняем удзел у вайсковых дзеяннях і ствараем арганізацыю „Грамадскі сектар Атрада “Пагоня”, якая ў першую чаргу будзе займацца рознабаковай дапамогай беларускім добраахвотнікам.

Ужо зразумела, што канфлікт на Данбасе замарожваецца. Масква не можа ні наступаць, ні адступаць. Новая хваля маштабнай эскалацыі малаверагодная: у Расіі няма рэсурсаў, улічваючы, што войска Украіны за два гады стала нашмат больш прафесійным і здольным нанесці ворагу вялікія страты.

Пры гэтым, беларусы, які хацелі атрымаць баявы досвед для далейшай абароны Беларусі, яго за гэты час змаглі атрымаць.

У сваю чаргу, у сувязі з ростам прафесіяналізму ўкраінскага войска, зменшыўся і практычны сэнс удзелу беларусаў у вайне. Калі ў пачатку канфлікта фактычна не існавала ўкраінскага войска, наша дапамога была патрэбна Украіне і мы яе аказвалі больш, чым два гады. Але настаў час зразумець, што на дадзены момант такая дапамога ўжо непатрэбная.

Аднак патрэбна дапамога тым беларускім добраахвотнікам, якія ў цяжкую для ўкраінскага народа хвіліну прыехалі на дапамогу, і зараз, у сувязі з рознымі абставінамі, самыя патрабуюць дапамогі. Якраз ім мы і пастараемся дапамагчы.

Таксама Грамадскі сектар Атрада “Пагоня” будзе займацца:

– Данясеннем да беларускага грамадства праўдзівай інфармацыі пра падзеі на Усходзе Украіны; – Інфармаваннем украінскага грамадства інфармацыі пра дапамогу Украіне з боку беларускіх добраахвотнікаў.

Гэта ў сваю чаргу павінна: а) падрыхтваць беларускае грамадства да разумення, што “украінскі сцэнар” таксама можа паўтрыцца ў Беларусі і да гэтага трэба рыхтавацца, б) зрабіць беларускі і ўкраінскі народы псіхалагічна больш блізкімі.

У выпадку ж калі нашая дапамога зноў спатрэбіцца Украіне, мы гатовыя ўзяць зброю ў рукі і дапамагчы братэрскаму народу.

Грамадскі сектар Атрада “Пагоня” аб’яднае як былых байцоў Атрада “Пагоня” і валанцёраў, якія дапамагалі Атраду, так і беларусаў, якія не мелі раней дачынення да Атрада “Пагоня”.

Усіх беларусаў і ўкраінцаў, якія хочуць аказаць нам падтрымку ў рэалізацыі мэтаў Грамадскага сектара Атрада “Пагоня” просім кантактаваць з намі праз е-мэйл [email protected].

Жыве Беларусь!

Слава Украіне!

Прэс-служба Грамадскага сектара Атрада “Пагоня”

Пагоня