“Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!”



Малады Фронт заклікае адзначыць гадавіну перамогі пад Воршай у 1514 годзе каля расейскай амбасады ў Менску. Плануемую акцыю маладафронтаўцы назвалі “Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!”

x6z4LEndGiQ

Адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец мяркуе, што акцыя атрымаецца масавай:

– 8-га верасня Малады Фронт будзе праводзіць акцыю “Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!” Можа гэта будзе пікет, а можа і больш чым пікет. Можа і да мітынга дарасці. Малады Фронт апошнім часам збірае на вуліцах даволі багата людзей. 

Гісторыя саюзных адносін Расеі і Беларусі – гэта гісторыя суцэльных войнаў і паўстанняў. Так 8 верасня адзначаецца ў Беларусі Дзень беларускай вайсковай славы – у гэты дзень у 1514 годзе адбылася Бітва пад Воршай, у якой 30-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага перамагло 80-тысячнае войска маскавітаў, – так тлумачыцца на сайце Маладога Фронта абранне месца для паравядзення акцыі.

Пачатак акцыі – а 18-й гадзіне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя