Ацяпляльны сезон у Беларусі пачнецца цягам тыдня



Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і сродкаў масавай інфармацыі Менжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.

„З улікам кароткатэрміновага прагнозу, ацяпляльны сезон пачнецца ў бліжэйшы час. Калі браць Менск, то сярэднесуткавая тэмпература ўжо ніжэй за 8 градусаў. Зыходзячы з прагнозаў, зніжэнне тэмпературы назіраецца па ўсёй рэспубліцы”, – адзначыў Генадзь Аксціловіч.

Ён нагадаў, што падключэнне ацяплення адбываецца пры сярэднясуткавай тэмпературы вонкавага паветра восем градусаў і ніжэй на працягу пяці дзён. „У першую чаргу падключаюцца дзіцячыя дашкольныя і школьныя, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія ўстановы”.

belta.by