Аўгустоўскі канал чакае інвестараў



Ад пачатку стварэння спецыяльнага турыстычна-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал” у траўні 2011 году, яго рэзідэнтам стала толькі адна асоба, якая мае намер пабудаваць рэстаранна-забаўляльны комплекс па вуліцы Леванаберажнай ў Гародні.

augustouski_kanal

Ільготныя ўмовы, абвешчаныя дзяржавай, не падштурхоўваюць інвестараў укладаць сродкі ў інфраструктуру Аўгустоўскага канала, які, паводле намесніка старшыні Рэспубліканскага турыстычнага-спартовага саюзу Сяргея Каляды, пры пэўных умовах можа стаць цэнтрам актыўнага адпачынку ў рэгіёне:

– Умовы вядзення турыстычнага бізнэсу на Аўгустоўскім канале. Правілаў у Беларусі няма. Гэта першая ластаўка, першы пробны шар. Няма такіх тэрыторый, якія мелі б асобы статус, альбо асобны рэжым вядзення бізнэсу. Патэнцыйныя інвестары ведаюць, што тут гэта можа адбыцца, што могуць стварыцца такія ўмовы для вядзення бізнэсу. Тады яны могуць разлічыць дакладна ўкладзеныя сродкі. Інвестар – гэта чалавек, які жадае атрымаць прыбытак пасля ўкладання сродкаў.

Адміністрацыя “Аўгустоўскі канала” прапануе інвестарам ажыццяўленне 12-ці праектаў, кошт якіх складае дзясяткі мільёнаў еўра. Гэта не толькі адкрыццё кавярняй і забаўляльных цэнтраў, але будаўніцтва экскурсійнай чыгункі ў ваколіцах Аўгустоўскага канала, рачнога порта ў Гародні і санаторнага курорта “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя