Аўтакран у Лідзе пашкодзіў 12 аўтамабіляў
Аварыя адбылася днём 15 траўня. Кіроўца аўтакрана прыехаў да аднаго з прадпрыемстваў Ліды, спыніўся каля краю праезнай часткі і адлучыўся на 10 хвілін. Вярнуўшыся, мужчына сваёй тэхнікі не знайшоў.
„Паводле інфармацыі, аўтакран пачаў адвольны рух і „сабраў „з правага боку шэсць аўтамабіляў. Ад удару яго адкінула праз раздзяляльную паласу на другі бок дарогі і паркоўку, дзе былі пашкоджаны яшчэ некалькі аўто”, – распавялі ў ДАІ.
Агулам 12 транспартных сродкаў сталіся пашкоджанымі. На шчасце, людзей на шляху некіравальнай машыны не аказалася. Па факце ДТЗ праводзіцца проверка.
Фота ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама