Аўтамабіль Мікалая Статкевіча абшукалі на мяжы
Аўтамабіль, у якім вярталіся з Польшчы, палітык Мікалай Статкевіч з жонкай быў мінулай ноччу затрыманы на памежным пункце ў Бераставіцы.
Мытнікі загналі аўтамабіль ў бокс і правялі поўны кантроль машыны з удзелам судовых выканаўцаў. Празь некалькі гадзінаў машыну і пасажыраў прапусцілі ў Беларусь, канфіскаваўшы аўтамабільны пыласмок і пару фірмовых кубкаў каналу Белсат.
