Аўтамабіль Віктара Бабарыкі прадаюць на аўкцыёне



Аўтамабіль Віктара Бабарыка выстаўлены на аўкцыён на пляцоўцы „БелЮрОбеспечение”. Ford Fiesta 2015 года прадаюць з пачатковым коштам 17 тысяч рублёў. Таргі павінны адбыцца другога снежня.

Нагадаем, Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі і штраф 5000 базавых велічыняў. Таксама з Бабарыкі спагнана больш за 47 мільёнаў рублёў у даход дзяржавы. Цяпер палітык знаходзіцца ў калоніі, а ўсіх яго адвакатаў-абаронцаў пазбавілі ліцэнзій.