Аўтамабільны тэракт у Ерусаліме: 4 чалавекі загінулі
У цэнтры Ерусаліма (Ізраіль) грузавік урэзаўся ў натоўп, які стаяў на аўтобусным прыпынку ў раёне Армон за-Нацыў.
Як паведамляюць медыі са спасылкай на паліцыю Ерусаліма ў выніку тэрарыстычнага акту загінулі 4 чалавекі (з якіх – тры дзяўчыны), яшчэ больш 15 былі параненыя, з іх 8 пацярпелых у шпіталі ў цяжкім стане.
Паводле некаторых звестак на прыпынку ў момант аўтамабільнай атакі стаялі ізраільскія вайскоўцы. Кіроўца грузавіка быў застрэлены на месцы злачынства.
UPDATE: At least three killed, with some 15 hurt when truck careens off road in #Jerusalem, hitting pedestrians https://t.co/UFvtwPtXCt pic.twitter.com/c6Xa3y7Su6
— Ynetnews (@ynetnews) 8 января 2017 г.
Беларускае Радыё Рацыя
