Аўтар фота з «Пагоняй» вярнуўся ў кадэцкую вучэльню
Аўтар фота з «Пагоняй» Мікіта Гвоздзеў вярнуўся на вучобу ў Ястрамбельскую кадэцкую вучэльню
Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ягоныя аднакласнікі.
Мікіта Гвоздзеў (на фота другі справа) вярнуўся ў кадэцкую вучэльню пасля гучнага скандалу, калі ён разам з сябрамі-аднакурснікамі сфатаграфаваўся ў саколцы з беларускім гербам «Пагоня».
Адразу пасля публікацыі гэтага фота ў СМІ паведамлялася, што Мікіту адлічылі і бацькі забралі яго дадому. Верагодна, так яно і было, аднак пасля розгаласу ў краіне дырэктар кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі выбачыўся перад хлопцам і прасіў яго вярнуцца. І вось, як кажуць аднакласнікі Мікіты, ён вярнуўся яшчэ ў мінулую нядзелю, як толькі скончыліся восеньскія вакацыі.
«Усё спакойна», — падкрэслілі аднакласнікі хлопца.