Аўтарам «Рэгнума» пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення



Арыштаваным аўтарам расейскіх імперскіх сайтаў Юрыю Паўлаўцу і Дзмітрыю Алімкіну пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення за распальванне міжнацыянальнай варожасці.

Я лічу, што вельмі няправільна, калі ўлада арыштоўвае людзей за тое, што яны думаюць ўслых, выказваюць сваю пазіцыю.—кажа былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Таццяна Караткевіч.

Медыя эксперт Аляксандр Класкоўскі лічыць што ў артыкулах гэтых аўтараў ёсць прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці:

— Тут, на мой погляд, той выпадак калі відавочна мы бачым менавіта злоўжыванне свабодай слова. Безумоўна, ва ўсёй гэтай гісторыі, паклаўшы руку на сэрца, палітычны аспект таксама прысутнічае. Апошнім часам мы бачым сімптомы на разгортванне прапагандысцкай такой прапагандысцкай антыбеларускай кампаніі ў расейскіх медыя і бачна, што гэта ўжо адбудоўванне, які ў свой час расейская прапаганда адбудавала супраць Украіны.

Дзмітрый Алімкін пісаў на «Рэгнум» пад псеўданімам «Ала Бронь», дзе Беларусь называў «зварʼяцелай недадзяржавай», а беларускі акцэнт — «прыкметай нізкага паходжання».

Юрый Паўлавец, вядомы сваім заходнерусізмам і барацьбой з «русафобіяй». СК падазрае, што ён пісаў пад псеўданімамі Павел Юрынцаў і Мікалай Радаў. Падазроныя затрыманыя і заключаныя пад варту.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя