Аўтараў „Рэгнума” абвінавачваюць у распальванні варожасці



Прад’яўленае абвінавачванне аўтарам шэрагу інфармацыйных рэсурсаў за распальванне нацыянальнай варожасці. Пра гэта заявіла сёння ў эфіры „Альфа-радыё” афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, паведамляе БЕЛТА.

Расследаванне гэтай крымінальнай справы набліжаецца да завяршэння. „Днямі выстаўленае абвінавачванне тым фігурантам, якія ў цяперашні час заключаныя пад варту, гэта Алімкін, Паўлавец і Шыптэнка. Калі казаць па персаналіях, то Алімкіну выстаўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні). Паўлавец абвінавачваецца па двух складах — гэта ч. 1 арт. 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) і ч. 3 арт. 130 КК. Шыптэнка аналагічна абвінавачваецца па такх жа двух артыкулах — ч. 1 арт. 233 ч. 3 арт. 130 КК”, — сказала Юлія Ганчарова.

„У гэтай крымінальнай справы ёсць і яшчэ адзін фігурант — гэта Юрый Баранчык. У дачыненні да яго завочна прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, ён абвешчаны ў міжнародны вышук. Мы ведаем, што ён знаходзіцца на тэрыторыі Расеі. Дакументы вышуковыя накіроўваліся ў тым ліку і туды. Завочна яму выстаўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК. І адпаведна мера стрымання — заключэнне пад варту ў выпадку затрымання”, — праінфармавала Юлія Ганчарова.