Аўтобус з беларусамі перавярнуўся ва Украіне
Аўтобус з беларусамі перавярнуўся ва Украіне, паведамляе БелТА са спасылкай на відавочцаў у сацыяльных сетках.
Паводле інфармацыі агенцтва, ДТЗ адбылося ў нядзелю ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласці. У аўтобусе былі пасажыры з Мазыра, у тым ліку дзеці. Яны ехалі з аквапарку Кіева дадому.
Абышлося без ахвяр. Пацярпелыя хутка будуць на радзіме. У Мазыры многія з іх паедуць адразу ў бальніцу.
Фота nv.ua
