Аўтобус з беларусамі вылецеў у кювет ва Украіне
Аўтобус кампаніі Ecolines з беларусамі вылецеў у кювет ва Украіне, паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.
Паводле інфармацыі пасажыраў, аварыя здарылася сёння раніцай за 135 км ад Кіева. Вадзіцель заснуў, з-за чаго аўтобус страціў кіраванне і цераз сустрэчную паласу вылецеў у кювет. „Вадзіцелі памяняліся пасля граніцы. Першы пайшоў спаць, другі за рулём заснуў. Пакуль ехалі па жудаснай дарозе, ён еў цукеркі і трымаўся, а як выехалі на добры кавалак, заснуў”, – напісала адна з відавочцаў ДТЗ у Facebook.
На шчасце, абышлося без ахвяр. Пасажырам прадаставяць новы аўтобус.
Фота Facebook
