Аўтобус з турыстамі з Беларусі трапіў у ДТЗ пад Адэсай
ДТЗ адбылося напярэдадні позна ўвечары на аўтадарозе «Кіеў – Адэса» – на мосце праз Хаджыбейскі ліман.
Устаноўлена, што 2 ліпеня прыблізна а 23:30 падчас руху ў напрамку Адэсы кіроўца грузавога аўтамабіля КАМАЗ не ўлічыў дарожных абставін, не вытрымаў бяспечны бакавы інтэрвал і сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам Neoplan, які рухаўся ў спадарожным кірунку.
Аўтобус заціснула паміж металічным адбойнікам і грузавіком. Патрульныя сумесна з кіроўцам разбілі лабавое шкло аўтобуса і эвакуіравалі пасажыраў. Пацярпелых у выніку здарэння няма.
Пазней за пасажырамі прыбыў іншы аўтобус для працягу міжнароднага рэйса. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе патрульных паліцыі ў Адэскай вобласці.
Паводле ўдакладненых дадзеных, у аўтобусе, які рухаўся рэйсам «Мінск – Адэса», знаходзілася 50 пасажыраў.