Аварыя на „Беларуськаліі”. Ёсць пацярпелыя
На „Беларуськаліі” аварыя. Ёсць пацярпелыя. На дадзены момант вядома пра траўмаванне дваіх работнікаў прадпрыемства.
Па паведамленні МНС, у Салігорску адбылося застраванне клеці ў шахтавым ствале №3 на адзнацы мінус 445 метраў на тэрыторыі 2-га рудаўпраўлення. У клеці папярэдне знаходзяцца 5 работнікаў прадпрыемства, інфармацыя па пацярпелых удакладняецца. Прычына інцыдэнту высвятляецца.
З клеці паднялі ўсіх пяцярых работнікаў. Двум пацярпелым аказваецца меддапамога.
„На дадзены момант адзін пацярпелы ўжо шпіталізаваны, папярэдне лекары дыягнаставалі ў яго пашкоджанне пазваночніка. Другі пацярпелы — больш цяжкі, ён цяпер таксама дастаўлены ў Салігоскую ЦРБ. У яго, паводле папярэдняй інфармацыі, пералом хрыбетніка і канечнасцяў”, — паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Беларускае Радыё Рацыя