Аварыя на эскалатары рымскага метро, некалькі чалавек сур’ёзна паранена



Паводле апошніх звестак усяго было траўмавана 30 чалавек. Ажно 7 чалавек у цяжкім стане, 5 у сярэднім стане, у астатніх не такія сур’ёзныя траўмы.

***

Перад самым матчам футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж італійскай „Ромай” і маскоўскім ЦСКА ў рымскім метрапалітэне здарылася аварыя эскалатара.

Па сведчаннях відавочцаў вінаватыя ў гэтым здарэнні фанаты расейскага ЦСКА, якія скакалі на перапоўненым эскалатары. У выніку той зламаўся і абрынуўся. Інцыдэнт здарыўся на станцыі Repubblica.

У выніку здарэння пацярпела 15 чалавек, бальшыня з якіх прыехаўшыя расейцы, аднаму з іх адарвала нагу. Некалькі чалавек шпіталізавана.

Беларускае Радыё Рацыя