Аварыя на шахце ў Польшчы
На адной з шахтаў у Польшчы ў Ястшэмбе Здруі адбылася аварыя з-за падземнага штуршка магутнасцю 3,4 балы. Пра гэта паведаміла выданне Onet.pl.
У шахце ў час аварыі знаходзілася 11 гарнякоў, чатырох адразу ўдалося вывесці на паверхню, сувязь з 7 іншымі была страчана.
Увечары 5 траўня на паверхню вывелі яшчэ двух шахцёраў. Прэсавая сакратарка Вугальнага звязу ў Ястшэмбе Катажына Яблонска-Баер сказала, што яны паранены, іх забрала хуткая дапамога.
Да шахцёраў, якія засталіся пад зямлёй, трапляе паветра, таму ёсць надзея, што яны жывыя.
Беларускае Радыё Рацыя