Аварыя пад Слонімам: пацярпелі сем чалавек



24 ліпеня на трасе Слонім-Косава сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі. Пацярпелі сем чалавек, з іх чацвёра – дзеці.

Зараз усе пацярпелыя знаходзяцца ў Слонімскай ЦРБ. На месцы здарэння працавалі чатыры брыгады хуткай дапамогі.

Нічога пагрозлівага для жыцця пацыентаў няма. Прааперавалі 6-гадовае дзіця, у яго закрытая траўма жывата, зараз яно знаходзіцца ў рэанімацыі пад наглядам лекараў. Таксама аператыўнае ўмяшанне спатрэбілася жанчыне, у яе палітраўмы, але ні адна з іх не нясе пагрозы для жыцця, – распавяла галоўны ўрач Слонімскай ЦРБ Наталля Рызвановіч.

Для аказання дапамогі з абласной клінічнай бальніцы прыехалі два рэанімабілі. Дапамога спецыялістаў больш вузкага профілю не спатрэбілася. Усе астатнія пацыенты знаходзяцца пад наглядам лекараў у траўматалагічным аддзяленні і ў рэанімацыі Слонімскай ЦРБ.

grodnonews.by

Фота МУС РБ