Азія без цэнзуры ад Касі Ляўдацкай



Незалежная журналістка Кася Ляўдацкая распавяла ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні пра сваё неверагоднае падарожжа па краінах Азіі. Яна пабывала ў 2015 годзе ў Таджыкістане ды Узбекістане, Кыргызстане ды Манголіі, Казахстане.

 На сустрэчы пад назвай “Азія без цэнзуры” журналістка распавяла пра найбольш цікавыя месцы, якія яна ўбачыла пад час сваёй вандроўкі.

Кажа Кася Ляўдацкая:

— Кожная з краінаў, пра якія я расказвала вартая таго, каб туды паехаць, бо кожная нечым адметная і нечым прыцягвае. Таджыкістан сваімі горамі там 93 адсотка запоўненыя горамі. Там сапраўды проста неверагодныя мясціны. Манголія — гэта такі прастор, табуны вярблюдаў, коней, ежа вельмі спецыфічная, сыр курут, малако якаў, кумыс.

За час сваёй вандроўкі, якая цягнулася больш за два месяцы, дзяўчына праехала больш за дзесяць тысяч кіламетраў у асноўным едучы аўтаспынам. А частку сваіх неверагодных прыгод Кася Ляўдацкая распавяла ў рэпартажах, што гучалі ў эфіры Беларускага Радыё Рацыя.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня