„Азоўсталь” з украінцамі абараняюць як мінімум пяць беларусаў
Разам з украінскімі вайскоўцамі на „Азоўсталі” знаходзяцца як мінімум пяць беларусаў. Пра гэта заявіў Ян Мельнікаў — прадстаўнік беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага, сфарміраванага ва Украіне сёлета ў сакавіку.
Па словах Мельнікава, апошні раз беларусы з „Азоўсталі” выходзілі на сувязь чатыры дні таму.
Апошнія дні расейскія войскі аднавілі штурм „Азоўсталі” ў Марыупалі. Паводле паведамленняў абаронцаў, нападнікі прарваліся на тэрыторыю завода, ідуць цяжкія баі.
Фота: glavcom.ua
