Бабарыка павіншаваў з Новым годам з-за кратаў
Віктар Бабарыка павіншаваў з Новым годам з-за кратаў. Палітвязень дзякуе беларусам за тое, што яны зрабілі ў 2020 годзе, за дабрыню, адвагу, сумленнасць, ахвярнасць, любоў да адзін аднаго і краіны.
«Вы — сапраўдная каштоўнасць і праўдзівае аблічча Беларусі і беларусаў. Заставайцеся людзьмі, што шукаюць святло дабрыні і любові, якія гатовыя змагацца за сваё шчасце, за будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў, за гонар і годнасць чалавека, за права «людзьмі звацца» – жадае Віктар Бабарыка.
Ён адзначае, што сёлета беларусы паказалі ўсяму свету, што яны — «сапраўдныя стваральнікі цудаў».
«Пакуль будуць жывыя такія людзі, як вы, будзе жыць наша краіна! Жыве Беларусь! З Новым шчаслівым годам і светлым Раством!»— закончыў свой зварот Бабарыка.
svaboda.org