Бабруйскі паб-квіз пачынае другі сезон



Бабруйскі паб-квіз „Ума Штурман” пачынае другі сезон папулярных віктарынаў у бары.

У Менску такіх гульняў больш за дзясятак, яны ж робяць і выяздныя сустрэчы ў рэгіёнах.

Бабруйскі паб-квіз „Ума Штурман” – гэта рэдкі выпадак віктарыны, які запачаткаваны ў самім горадзе. Пра адметнасці гульні распавёў арганізатар квіза Дзяніс Носаў:

– З мінулага года неяк выйшлі на гэты фармат тура, які называецца „Радыст” – аўдыятур заданняў. Абавязковая ўвага роднаму гораду і роднай краіне ў кожнай гульні, абавязкова нейкім чынам штосьці звязана. Калі ў нас ёсць нейкія юбілейныя гульні, святочныя, то там могуць быць цэлыя туры пра Бабруйск.

Першая гульня другога сезона „Умы Штурман” пройдзе у бабруйскім рэстаране „Юбілейны” 24 верасня. Арганізатары запрашаюць далучацца ўсіх ахвотных жыхароў ды гасцей горада.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя