Бабруйскіх актывістаў прафсаюза РЭП судзяць з-за пікету за годную працу
У бабруйскім судзе пачаўся разгляд адміністратыўнай справы актывістаў прафсаюза РЭП Галіны Лазаравай ды Аляксея Трафімава. Абое абвінавачваюцца ва ўдзеле ў несакцыянаваным масавым мерапрыемстве – пікеце да Сусветнага дня змагання за годную працу, які прайшоў сёмага кастрычніка.
„Гэтая справа праходзіць са шматлікімі парушэннямі”, – адзначае Галіна Смірнова, кіраўніца мясцовай філіі незалежнага прафсаюза.
– Нікога не цікавіць думка людзей. Работы няма. Але з людзей патрабуць выплочваць падаткі. Зараз дадаюцца ўсё новыя і новыя дэкрэты. Ніхто не лічыцца ні з законам, ні з Канстытуцыяй. Зараз трэба, каб людзі былі як статак баранаў, каб яны былі разгубленыя.
Суд над актывістамі працягнецца чацвёртага снежня, бо падчас разгляду справы не ўдалося забяспечыць належнае знаёмства ўдзельнікаў з далучанымі відэаматэрыяламі.
Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:
Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Бабруйск.