Бабруйскія сябры БАЖ далучыліся да прыборкі крэпасці
Чальцы бабруйскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў падтрымалі „марафон добрых спраў”. Разам з валанцёрамі зладзілі прыборку першага бастыёну Бабруйска крэпасці, сабралі ды вынеслі каля пяцідзесяці пакункаў смецця.
Кажа журналіст-фрылансер Андрэй Шобін:
— Я хацеў бы, каб крэпасць адпавядала свайму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэта сапраўды так, але ў гэты час яна не адпавядае свайму статусу: гэта проста руіны поўныя смецця. Толькі пачалася праца па прыборцы і хацелася б, каб гэта сапраўды нагадвала архітэктурны помнік.
Актывісты спадзяюцца, што калі-небудзь гэтыя мясціны стануць прыцягальнымі для турыстычных тураў і тут паўстане цэнтр культурнага жыцця горада. Але пакуль унікальны помнік руйнуецца, кіраўніцтва горада так і не можа вырашыць, што ж з ім рабіць.
Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя, Бабруйск