Байкер з „Начных ваўкоў” і яго жонка загінулі ў ДТЗ пад Пецярбургам
Сталі вядомыя асобы матацыкліста і яго пасажыркі, якія загінулі ў аварыі на Кіеўскай шашы.
Гэта Уладзімір Філіпаў – адзін з чальцоў байкерскага клуба „Начныя ваўкі”, вядомы пад псеўданімам Філ, і яго жонка Алена.
Аварыя з удзелам трох транспартных сродкаў адбылася 21 жніўня ў Гатчынскім раёне Ленінградскай вобласці.
Па дадзеных праваахоўных органаў, матацыкл урэзаўся ў фуру па віне кіроўцы апошняй. У выніку ДТЗ загінулі байкер і яго пасажырка.
