Байкот тавараў кампаніі „АйПаўэр”
Кіраўнік берасцейскіх сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі пасля нядзельнай акцыі па „кармленні галубоў” прапанаваў адзін з чарговых крокаў, якія могуць зрабіць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Датычыць ён выпадку, калі першыя акумулятары будуць выпушчаныя з канвеераў завода:
– Я думаю, што наступны наш крок – гэта трэба будзе аб’яўляць байкот пакупцы гэтых акумулятараў, каб берасцейцы і жыхары Беларусі не куплялі іх. Гэта, я думаю, будзе важнейшы этап наступнай кампаніі жыхароў за свае правы.
Вядома, што падчас прэс-тура па заводзе для прадстаўнікоў выбраных СМІ прадстаўнікі кампаніі не выключылі тое, што першыя акумулятары могуць быць выпушчаныя ўжо ў сакавіку.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
