Байнэту – 25
25 гадоў таму з’явіўся Байнэт – беларуская частка сусветнай сеткі інтэрнэт. 5-га траўня 1994 года было ўведзена нацыянальнае даменнае імя “.by”. На сёння ў Байнэце каля 100 000 вэб-сайтаў.
„Віртуальная рэальнасць ужо даўно ўвайшла ў рэальнае жыццё”, – кажа супрацоўніца вэб-кампаніі Аліна Прылоўская:
– На сённяшні дзень інтэрнэт – гэта ўсёабдымная паслуга, якая прадстаўляецца чалавеку. Інтэрнэт у нас паўсюдна: адпачываем мы з дапамогай інтэрнэта, вучымся мы пры дапамозе інтэрнэта, працуем мы пры дапамозе інтэрнэта. Сёння без інтэрнэта нікуды. Ён паўсюдна, ва ўсіх сферах, ва ўсіх структурах, усе дзяржарганізацыі працуюць з інтэрнэтам.
Акрамя станоўчага інтэрнэт мае і адмоўны бок. У 2006 годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 100 злачынстваў у сеціве, а летась звыш 2 тысяч – пераважна махлярства.
Беларускае Радыё Рацыя