Байцы АТА сустрэліся з беларусамі Бельгіі
У Антверпене адбылася сустрэча бельгійскіх беларусаў і байцоў тактычнай групы „Беларусь”, якія ваююць на ўсходзе Украіны ў складзе ДУК „Правы сектар”.
Беларуская дыяспара Бельгіі заўсёды падтрымлівала еўрапейскі выбар Украіны.
Каментуе кіраўнік Беларуска-еўрапейскага задзіночання Зміцер Пімнаў (Антверпен):
– Калі вы ў інтэрнэце зможаце знайсці фотаздымкі акцый пратэсту ўкраінцаў у Бельгіі, то вы магчыма не ўбачыце ніводнай акцыі, дзе няма беларускіх сцягоў. Ад самага пачатку, калі яшчэ быў Майдан, мы адразу пачалі прымаць удзел у гэтых мітынгах пратэсту. Украіна – гэта вельмі блізкае, гэта вельмі роднае.
Мяркуецца, што сёлета добраахвотнікі з Тактычнай групы „Беларусь” сустрэнуцца з беларусамі, якія жывуць у Празе і ў Мюнхене.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Facebook/Якуб Хмара