Бахвалава, Чульцова і Барысевіч – лаўрэаткі прэміі „Гонар журналістыкі”
Тры асуджаныя журналісткі — Кацярына Барысевіч (Tut.by), Кацярына Бахвалава (Андрэева) і Дар’я Чульцова («Белсат») — сталі лаўрэаткамі прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая.
Прэмію заснавала інфармацыйная кампанія БелаПАН у 2019 годзе. Яе ўручаюць штогод 9 красавіка — у дзень нараджэння заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая. Лаўрэатамі становяцца журналісты, якія сумяшчаюць прафесійныя дасягненні з грамадзянскім дзеяннем, спрыяючы развіццю медыйнага рынку і станаўленню Беларусі як дэмакратычнай дзяржавы.
Сёлета крытэрам прэміі адпавядаюць многія прадстаўнікі беларускіх медыя — і тыя, хто кінуты за краты, і тыя, хто працягвае рабіць сваю працу ва ўмовах беспрэцэдэнтных рэпрэсій, адзначыў БелаПАН. Але менавіта Кацярына Барысевіч, Кацярына Бахвалава (Андрэева) і Дар’я Чульцова сталі першымі, каго асудзілі паводле крымінальных артыкулаў за выкананне свайго прафесійнага абавязку.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: naviny.online