Балаба назваў фэйкам паведамленні пра масавыя звальненні з АМАПа
Паведамленні пра масавыя звальненні з АМАПа не з’яўляюцца праўдзівымі, заявіў у праграме „Тыдзень” на тэлеканале СТВ камандзір АМАП ГУУС Менгарвыканкама Дзмітрый Балаба.
„Гэта проста фікцыя”, — сказаў Балаба. Паводле яго слоў, нават у тэлеграм-каналах было абвяржэнне, што няправільна была палічаная статыстыка.
„У любой грамадзянскай арганізацыі ідзе пастаянны рух, перамяшчэнне, нехта пераводзіцца, нехта знаходзіць сабе новае месца, нехта сыходзіць на пенсію, на іх месца прыходзяць маладыя. На гэты момант магу сказаць толькі адно, што дынаміка камплектавання падраздзялення нават лепшая, чым у мінулым і пазамінулым годзе”, — падкрэсліў Балаба.
7 студзеня ініцыятыва ByPOL апублікавала ў сваім тэлеграм-канале сакрэтны даклад аб становішчы спраў у структуры МУС. „Як знамянальны варта адзначыць той факт, што з ліку звольненага ў студзені—верасні 2.091 супрацоўніка 51,4% (1.074) звольненыя ў трэцім квартале, г.зн. у перыяд і непасрэдна пасля правядзення выбарчай кампаніі”, — адзначылі ў ініцыятыве.
ByPOL — ініцыятыва, што аб’ядноўвае супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Беларусі, якія адмовіліся выконваць загады Аляксандра Лукашэнкі і яго падначаленых. Яны публічна альбо непублічна заявілі пра нязгоду з рэжымам і звольніліся з органаў.
Фота sb.by