Балгарская праваслаўная царква адхіліліла прапанову патрыярха РПЦ



Балгарская праваслаўная царква адмовіла патрыярху Рускай Праваслаўнай Царквы на прапанову дэбатаў з сітуацыяй прадастаўлення аўтакефаліі Украінскай Праваслаўнай Царкве. Пра гэта паведамлена на афіцыйным сайце балгарскай царквы.

Перад гэтым патрыярх РПЦ Кірыл напісаў прадстаяльнікам усіх праваслаўных цэркваў заклік абмеркаваць сітуацыю вакол праваслаўнай царквы Украіны. 

Сінод балгарскай царквы адхіліў гэтую прапанову. За такое абмеркаванне выступілі тры ўдзельнікі паседжання сіноду, супраць прагаласавала восем.

На чале Праваслаўнай Царквы Балгарыі стаіць свяцейшы патрыярх Балгарскі, мітрапаліт Сафійскі Нэафіт.

Усяго ў свеце 15 самастойных праваслаўных цэркваў.

Беларускае Радыё Рацыя