Бальніца ў Івацэвічах рыхтуе цэлы паверх пад прыём хворых на каронавірус
Івацэвіцкая раённая бальніца рыхтуе цэлы паверх пад прыём каронавірусных хворых. Радзільны дом, які знаходзіцца на адным паверсе з тэрапеўтычным аддзяленнем, збіраюцца пераводзіць у Бярозу, паколькі радзільнае аддзяленне ў Бярозаўскай раённай бальніцы знаходзіцца асобна, – кажа жыхар Івацэвіч:
– Будуць запаўняць людзьмі з падазрэннем на захворванне ўвесь паверх. Можа і з Бярозы людзей будуць вазіць. Гэта здагадка, ніхто дакладна не ведае. У нас жа ўсё ў сакрэце трымаецца. Я з тэрапеўтам размаўляў, яны ў разгубленасці, бо масак не хапае, спецкасцюмы адсутнічаюць. Спецкасцюмы, відаць, ёсць толькі ў брыгад, якія выязджаюць.
Акушэр-гінеколаг Бярозаўскага радзільнага дома такой інфармацыяй ці сапраўды не валодае, ці атрымала загад не агучваць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by