Банцар: Жыхары вуліцы Рэпіна просяць, каб сметніцы асвятляліся
У межах кампаніі Аб’яднанай грамадзянскай партыі да падрыхтоўкі да мясцовых выбараў былі апытаныя жыхары розных раёнаў Гародні, каб даведацца, якія праблемы іх хвалююць. Адной з праблемаў, якая хвалюе жыхароў вуліцы Рэпіна, з’яўляецца кепскае асвятленне вулічных кантэйнераў для смецця.
У чым сутнасць гэтай праблемы, распавядае актывіст АГП Ігар Банцар:
– Кантэйнеры для смецця пастаўлены ў такіх месцах, што не асвятляюцца вулічным святлом. А ў сувязі з тым, што ў асенне-зімовы перыяд цямнее хутка, многія грамадзяне проста не ідуць выкідваць смецце. Таму актывісты АГП паставілі пытанне перад жыллёва-камунальнай гаспадаркай пра абсталяванне пляцовак дадатковым асвятленнем. Чакаем адказу ад ЖКГ. Па выніках адказу будзем думаць, якія дзеянні далей прадпрымаць.
Ігар Банцар спрабуе вырашыць праблемы мясцовых жыхароў вуліцы Рэпіна ў Гародні зборам подпісаў і ліставаннем з гарадзенскімі камунальнымі службамі і спадзяецца, што гэтым шляхам удасца дапамагчы жыхарам вырашыць іх лакальныя праблемы.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня