Баранавічы: Мова Нанова ў анлайн фармаце
На чарговыя заняткі ў межах курсаў Мова Нанова ў анлайн фармаце запрашаюць у Баранавічах. Яны адбудуцца ўжо сёння, 27 траўня, праз платформу Зум.
Тэма — “Пашыраем гастранамічны кругагляд”. А ў якасці эксперткі запрошаная ўласніца крамы “Экалаўка” Алена Шымчык, — распавяла адная з галоўных арганізатарак Ганна Ліцкевіч:
– Традыцыйна нашыя заняткі складаюцца з двух частак — з моўнай і з тэматычнай. На тэматычнай гутарка пойдзе пра незвычайныя харчовыя прадукты, якія мы сустракаем на паліцах крамаў, альбо ў рэцэптаў у футблогераў і футблогерак. Сустракаем, але не заўсёды разумеем, што гэта такое, як гэта лепш ужываць. Будзем з гэтым разбірацца. Спадзяемся, што гастранамічны кругагляд нашых наведнікаў пашырыцца, і рацыён мае ўсе шанцы стаць больш разнастайным.
Заняткі пачнуцца а 18:30. Для ўдзелу неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю.
Беларускае Радыё Рацыя