Баранавічы не маўчаць
На авіярамонтным заводзе „італьянская забастоўка” ідзе даўно. Яшчэ ў жніўні рабочыя прымалі ўдзел у акцыях, за якія іх каралі.
На вуліцах горада людзі невялікімі групкамі выходзяць штодня ў розных раёнах Баранавіч, кажа грамадская актывістка Таццяна Малашчанка:
– У нас авіярамонтны завод 558. Там з раніцы стаяла міліцыя, чакалі, хто будзе страйкаваць. Усё працшло даволі ціха таму, што адкрыта ніхто не выказаўся. Завод вядзе „італьянскую забастоўку”. Аказваецца наш „Атлант” баставаў. Лакальных акцый у нас шмат бывае. У нядзелю і ўчора, яны не сціхаюць.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Паводле Таццяны Малашчанка, нават яе дачка-школьніца 26 учыніла забастоўку. Яна папярэдзіла настаўнікаў і аднакласнікаў, што не можа знаходзіцца ў школе, калі ў Менску ў людзей страляюць.
Беларускае Радыё Рацыя