Баранавічы: Статыстыка хворых на каронавірус не паведамляецца
Толькі адзінкам робяць тэсты на Ковід-19, не заўсёды хапае медыцынскіх касцюмаў і не ўсе ведаюць, што такое сацыяльная дыстанцыя ў горадзе Баранавічы.
З пазітыўных момантаў — ёсць санітайзеры, маскі і сродкі індывідуальнай абароны, — распавяла жыхарка раённага цэнтра спадарыня Таццяна:
– У цэлым людзі, асабліва сталага ўзросту, і ў масках, і ў пальчатках. І што мяне ўразіла, што ў Баранавічах Наталля Наўроцкая аказвае дапамогу лекарам горада Баранавічы і раёна. Чытаю ў вайберы, – гэта, канешне, радуе.
У цэлым па Баранавічах, як і па іншых раёнах Берасцейскай вобласці, статыстыка па колькасці станоўчых тэстаў на Ковід-19 адсутнічае. Раней дадзеныя публікаваліся на сайце Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, але па аналогіі з берасцейскім — былі ўсе выдаленыя.
Беларускае Радыё Рацыя